Ужо сёньня, 28 ліпеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне хмарна з праясьненьнямі, кароткачасовыя дажджы, тэмпэратура ў Берасьці і Горадні - +18-+20, у Менску -- +22-+24, у Віцебску і Магілёве -- +23-+25, ў Гомлі -- +25-+27

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, суд Кастрычніцкага раёну (вул. Сямашкі, 33), пачатак разгляду крымінальнай справы заснавальніка беларускамоўнага сэрвісу "Кнігі - поштай" Аляксандра Яўдахі. Яго абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці па ч.1 арт. 233 КК.
Пачатак у 10.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, нарада міністраў эўрапейскіх справаў краін Эўразьвязу

Эрэван, візыт прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў Армэнію

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1794 - пакараныя сьмерцю 22 дзеячы Францускай рэвалюцыі, у тым ліку Максімілян Рабэсп'ер

1821 - Пэру абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі

1914 – Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, пачатак Першай сусьветнай вайны

1944 - Ад нацысцкай акупацыі вызваленае Берасьце

1980 – Шматтысячнае пахаваньне савецкага барда Уладзімера Высоцкага ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках

1988 - У СССР дазволеныя неафіцыйныя мітынгі, дэманстрацыі і шэсьці

1989 - Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі

У гэты дзень нарадзіліся:

1902 – Карл Попэр, ангельскі філёзаф, стваральнік тэорыі адкрытага грамадзтва

1938 ― Альбэрта Фухіморы, пэруанскі палітык, былы прэзыдэнт Пэру

1947 ― Барыс Батура, беларускі дзяржаўны дзеяч

1954 ― Уга Чавэс, вэнэсуэльскі вайсковец і палітык, прэзыдэнт Вэнэсуэлы

1954 ― Леанід Сініцын, беларускі палітык

У гэты дзень памерлі:

1741 ― Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар

1750 – Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар

1897 ― Янка Лучына, беларускі паэт

1920 ― Алесь Гарун, беларускі літаратар

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Пэру ― Дзень незалежнасьці

Расея ― Дзень хрышчэньня Русі

Украіна ― Дзень хрышчэньня Кіеўскай Русі-Украіны


Мінус 365:


Як беларусы ўспрынялі “Хросных бацькаў”?


Цытата на памяць


Мы можам стаць творцамі свайго лёсу, калі перастанем аб ім прарочыць

Карл Попэр