Маўклівыя акцыі на цэнтральных рынках. Онлайн рэпартаж

27 ліпеня суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" правяла маўклівыя акцыі ў новым фармаце на цэнтральных рынках гарадоў. У Менску — на Камароўцы.

Your browser doesn’t support HTML5

Камароўскі рынак у часе "маўклівай акцыі"


14.00 Людзі, якія сабраліся на Камароўцы, разышліся, акцыя скончылася. Затрыманьняў не зафіксавана.

13.40 У Слоніме на маўклівую акцыю прыйшло тры чалавекі. Трое спадароў моўчкі пастаялі побач з зачыненым шапікам на цэнтральным рынку і перад 14-й гадзінай разышліся. На рынку тым часам дзяжурылі міліцыянты ў форме і снавалі людзі ў цывільным, але нікога не затрымлівалі.

13.32 Перад крытым рынкам пачынаюць канцэнтравацца ўдзельнікі традыцыйных акцый пратэсту. З крытага і сэзоннага рынкаў да іх выходзяць міліцыянты і асобы ў цывільным. Каля цэнтральнага ўваходу на рынак сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, скардзяцца на ўлады, даюць інтэрвію журналістам. Аднак супольных дзеяньняў пакуль не праводзяць.





13.31 Маўклівая акцыя пратэсту ў Магілёве скончана. Яна праходзіла на мясцовым Віленскім рынку. У ёй ўдзельнічала дзясятак чалавек. Гэта тыя, хто не пабаяўся міліцыянтаў і выйшаў на вольнае ад павільёнаў месца на рынку. За дзеяньнямі сьмельчакоў назіралі трое міліцыянтаў. Адзін з іх быў у званьні палкоўніка. Былі міліцыянты і ў цывільным. У актыўных удзельнікаў мінулых акцыяў на ўваходзе на рынак правяралі міліцыянты пашпарты. За паўгадзіны акцыі затрыманьняў не было.

13.30 Некалькі дзесяткаў чалавек сядзяць на лавах каля цэнтральнага ўваходу на рынак. Яны паведамілі журналістам, што прыйшлі менавіта на заклік далучыцца да акцыі.

13.24 На Камароўскім рынку зьявіліся першыя ўдзельнікі акцыі, сваякі палітвязьняў. Але супольных дзеяньняў яны пакуль не ладзяць.

13.20 На Віленскім рынку ў Магілёве зьвіліся трое міліцыянтаў. Яны толькі назіраюць за купкай людзей, якія сабраліся на месцы, дзе раней былі палаткі з таварам гандляроў. Цяпер палатак няма. І пасярэдзіне рынку пустое месца. Зьявілі й мілдіцыянты ў цывільным



13.15. У Магілёве на Віленскім рынку на маўклівую акцыю пратэсту прыйшлі каля дзясятка чалавек. З тэлефонаў некаторых зь чуецца песьня Віктара Цоя “Перамен” Міліцыі ў форме на рынку няма. Зацікаўленасьці акцыяй прадпрымальнікаў не заўважана.
12.53 На закупы прыехаў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкал Скэнлан разам з двума амэрыканскімі дыпляматамі.

Майкал Скэнлан

12.50 Горадня. Ужо за гадзіну да маўклівай акцыі побач з гарадзенскім рынкам “Карона” дзяжурылі міліцэйскія машыны, а таксама бардовы МАЗ, у якім звычайна на акцыі прыяжджаюць “людзі ў цывільным”.
12.50 Заблякаваная старонка суполкі "ВКонтакте".

12.43 Людзі ў цывільным хаваюць рацыі ў чорныя гаспадарчыя пакеты і праз іх размаўляюць.




12.40 Прыехаў намесьнік начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў.

12.35 Каля Камароўскага рынку на вуліцы Кульман стаяць 3 аўтобусы са спэцназам без нумароў. Паўсюль людзі ў цывільным. Дзяжураць каля дзесятка пастоў ДАІ.


"Рынак — псыхалягічна больш бясьпечнае месца. Прадпрымальнікаў запрашаем падтрымаць такія пратэсты, не выхдзячы на працу ў гэты дзень", — гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленьні. Акцыі плянуецца правесьці ў 13 гадзінаў: паўгадзіны моўчкі пастаяць, у мэтах бясьпекі — у ладкі ня пляскаць.

Суполка адзначае, што пры пасьпяховасьці акцыі, яна можа быць перанесеная на суботу, на больш зручны час.

Мапа месца падзеяў

http://maps.google.com/maps/ms?msa=0&msid=207034288873138439713.0004a9093e92acce2ae10&ie=UTF8&ll=53.917837,27.584267&spn=0.009984,0.022573&z=15&output=embed
View "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Менск, 27 ліпеня 2011 in a larger map

Сёньняшняя акцыя «маўклівага пратэсту» — ужо дзясятая па ліку.

Першая акцыя адбылася 1 чэрвеня. Удзельнікі інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» зьвярнуліся да прыхільнікаў дэмакратычных перамен у Беларусі штотыдзень у вызначаны час моўчкі зьбірацца на галоўнай плошчы свайго гораду .

На другую акцыю на Кастрычніцкай плошчы у Менску сабралася больш за 200 чалавек. Моладзь сьпявала пад гітару. Затрыманьняў не было.

На акцыю 15 чэрвеня сабраліся тысячы чалавек у Менску, Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне. Былі затрыманыя дзясяткі людзей. Большасьць адпусьцілі, дзясяткі былі аштрафаваныя.

29 чэрвеня тысячы людзей выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў пляскаць у далоні. Затрыманыя сотні людзей, многія асуджаныя да адміністрацыйнага арышту на тэрмін ад 5 да 15 сутак.

3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы ў Менску адбыўся жорсткі разгон. Людзі ў цывільным зьбівалі сустрэчных, у тым ліку выпадковых, і кідалі ў аўтобусы без нумароў. Было затрымана каля 100 чалавек толькі ў Менску. Большасьць асуджаны да адміністрацыйнага арышту.

На наступных акцыях пратэсту затрымлівалі сотні людзей, абвінавачвалі ў дробным хуліганстве, большасьць каралі арыштамі, меншасьць штрафавалі. Арганізатары мянялі месцы і формы правядзеньня акцыяў . Зьбіраліся каля супэрмаркетаў, ля Нацыянальнай бібліятэкі, настаўлялі на пэўны час будзільнікі ў сваіх мабільных тэлефонах.

Падчас апошняй акцыі людзей зноў паклікалі на цэнтральныя пляцы гарадоў. У Менску было затрымана і асуджана некалькі дзясяткаў чалавек. Агулам лік удзельнікаў акцыяй на працягу ліпеня паступова зьмяншаўся.

Паводле праваабаронцаў, усяго падчас маўклівых акцыяў пратэсту было затрымана каля 2 тысяч чалавек, у тым ліку дзясяткі журналістаў.

Перад акцыяй 20 ліпеня Генэральны пракурор краіны Рыгор Васілевіч выступіў з папярэджаньнем міліцыянтам, у якім нагадаў, што яны павінны быць у форме і прадстаўляцца, а таксама павінны выконваць закон аб СМІ і не перашкаджаць працы журналістаў.