МЗС Літвы за бясплатныя візы для беларусаў

Міністэрства замежных спраў Літвы гатова прапанаваць свайму ураду зрабіць бясплатнай выдачу літоўскіх нацыянальных віз для грамадзян Беларусі. Аб гэтым "Росбалту" 25 ліпеня паведамілі ў дэпартамэнце інфармацыі ведамства.

Прадстаўнікі МЗС ужо прадставілі ва ўрад праект дакумэнта, які прадугледжвае поўную адмову ад платных віз.

На думку літоўскага МЗС, гэта паслужыла б «працэсам дэмакратызацыі, а таксама умацаваньню грамадзянскай супольнасьці Беларусі».

Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні прыме урад Літвы.