Чулпан Хаматава: "Не хачу, каб вы адчувалі, што вы самотныя"

Чулпан Хаматава

Вядомая расейская акторка Чулпан Хаматава падпісала паштоўку беларускім палітвязьням.

"У маёй галаве гэты сьвет уладкаваны па вельмі простых законах: што ў турме павінны сядзець людзі, якія вінаватыя, а тыя людзі, якія не вінаватыя, яны не павінны сядзець у турме.

Таму я, зусім ня ўмеючы гаварыць на гэтыя тэмы, вельмі хачу пажадаць вам мужнасьці і веданьня таго, што людзі на свабодзе так ці інакш маюць повязь з вамі. Я напрыклад, абсалютна разумею, што заўтра-пасьлязаўтра можа здарыцца тое ж самае са мной і я нічым не буду абароненай і апынуся абсалютна самотнай ... я не хачу апынуцца адна, і не хачу, каб вы адчувалі, што вы самотныя. І па меншай меры ў думках і ў такіх мікраскапічных дзеяньнях, якія я магу зрабіць са свайго боку - я з вамі і я побач".

http://www.youtube.com/embed/LLw3smjtqF4

Раней паштоўкі беларускім палітвязьням падпісалі музыкі Юры Шаўчук, Аляксей Кортнеў, Андрэй Макарэвіч, тэлежурналіст Леанід Парфёнаў, іншыя вядомыя асобы.

Падпісаць паштоўку можна на сайце pashtouka.org