Геаграфічныя спрэчкі ў гісторыі звычайна сканчаліся войнамі, пасьля якіх пераможцы друкавалі новыя карты, а потым усё пачыналася спачатку.
Беларускай вайны за Вільню ня будзе – хаця б таму, што ў эфіры Свабоды Вільня заўсёды была беларускай. Шмат гадоў вёў адтуль свае перадачы легендарны віленчук Лявон Луцкевіч, ажывалі імёны і падзеі беларускага адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя.
У 1997-м у эфір выйшла самая, бадай, доўгатрывалая штотыднёвая перадача Свабоды – Вострая Брама, названая так паводле знакамітай віленскай прыкметнасьці. Яе аўтар Сяргей Дубавец зь сябрамі стварылі новы кантынэнт – беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў. Культурныя адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, тысячы новых галасоў, дакумэнтаў, імёнаў, фактаў, аб'яднаных лёгікай пошуку беларускіх сэнсаў – сапраўдны інтэлектуальны фэст, любімы слухачамі, высока ацэнены калегамі з Пэн-цэнтру, якія адзначылі перадачу прэміяй імя Алеся Адамовіча.
На гэтым тыдні прапануем вам выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Калі свайго не губляць, дык і ваяваць ня трэба.
Аляксандар Лукашук,
дырэктар Беларускай службы