Колькасьць беларусаў у Літве працягвае зьмяншацца

Вільня, сталіца Літвы

Паводле зьвестак Дэпартамэнту статыстыкі Літвы, колькасьць прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку і беларусаў, у гэтай краіне працягвае зьмяншацца, паведаміла парталу DELFI кіраўніца аддзелу дэмаграфіі Дэпартамэнту статыстыкі Дангуоле Сьвідлерэне.

Паводле статыстыкі, у пачатку 2011 году ў Літве жыло 3,054 млн. чалавек, зь іх 81,7% – літоўцы. Найбольшая нелітоўская група – палякі – 192.500 чалавек або 5,9%, наступныя – расейцы – 151.800 – 4,7%. Беларусы, як дзесяць і дваццаць гадоў таму, складаюць чацьвертую паводле колькасьці групу – 33.600 або 1%.

Усе гэтыя гады тэндэнцыя да зьмяншэньня колькасьці беларусаў захоўваецца. У цэлым за апошнія дваццаць гадоў іх стала ўдвая меней.