У прэстыжнай варшаўскай галерэі «Захэнта», дзе адбываюцца прэзэнтацыі сучаснага беларускага мастацтва, 14 ліпеня пачынаецца цыклічны паказ незалежнага беларускага кіно, паведамляе Польскае радыё.
Адкрывае цыкль мастацкая стужка Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», які атрымаў прыз міжнароднага кінафэстывалю ў Ратэрдаме. Пачатак а 18.00. Наступныя паказы беларускіх фільмаў заплянаваныя на 21 і 28 ліпеня і на чацьвёртага жніўня. Уваход на ўсе паказы бясплатны.