Беларусь і Азэрбайджан пашыраюць ваеннае супрацоўніцтва

У Міністэрстве абароннай прамысловасьці Азэрбайджану прайшла сустрэча зь беларускай дэлегацыяй на чале з намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэта абароннай прамысловасьці РБ Ігарам Букавым, паведамляе агенцтва 1NEWS.AZ.

Як паведамілі 1news.az у прэс-службе Міністэрства абароннай прамысловасьці, беларускім гасьцям было падрабязна расказана аб працы міністэрства. На сустрэчы адбыўся абмен думкамі ў справе пашырэньня ваеннага супрацоўніцтва ў сфэры абароннай прамысловасьці паміж Беларусьсю і Азэрбайджанам.

Ігар Букаў выказаў удзячнасьць за цёплы прыём.

На сустрэчы прысутнічаў амбасадар Беларусі ў Азэрбайджане Мікалай Пацкевіч.