Чарговае затрыманьне ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску сьведчыць, што праваахоўныя органы Беларусі па-ранейшаму не паважаюць права жыхароў на свабодныя сходы, якое зьяўляецца адной з асноў дэмакратыі, – сказаў міністар замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс.
Ён заявіў, што Латвія зацікаўлена ў стабільных добрых дачыненьнях з Беларусьсю, але такія дзеяньні ўладаў не спрыяюць паразуменьню паміж краінамі.
"Для Латвіі непрымальнае тое, што адбываецца ў Беларусі пачынаючы са сьнежаньскіх выбараў – судовыя працэсы супраць былых кандыдатаў у прэзыдэнты і актывістаў апазыцыі, абмежаваньне волі грамадзтва і СМІ, неапраўданае прымяненьне сілы падчас акцый пратэсту", – падкрэсьліў Крыстоўскіс.
Ён таксама выказаў расчараваньне тым, што Беларусь, ня слухаючы рэкамэндацый ні Латвіі, ні іншых членаў Эўрапейскага Зьвязу, заводзіць сябе ў тупік.
Аб гэтым паведамляе агенцтва DELFI.