У Ірляндыі маліліся за беларусаў

З ліпеня ў касьцёле Сьвятога Ружанца ў ірляндзкім горадзе Кастлбар прайшла служба ў падтрымку жыхароў Беларусі, якія пакутуюць ад дыктатуры.

На імшы прысутнічалі 25 чалавек – зь іх 9 беларусаў, а таксама грэкі, ірляндцы і літоўцы.