Выбух ровара ў Аўганістане. 6 мёртвых

На поўначы Аўганістану ў пятніцу пры выбуху бомбы, прымацаванай да ровара, загінулі шэсьць чалавек, у тым ліку адзін паліцыянт. Яшчэ 22 чалавекі параненыя. Сярод іх – жанчыны і дзеці.

Мішэньню выбуху, які адбыўся на рынку гораду Кундуз, быў паліцэйскі патруль. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбух.