Ізраіль – супраць флятыліі ля Газы

Амбасадар Ізраілю ў ААН Рон Просар

Амбасадар Ізраілю ў ААН Рон Просар выказаў занепакоенасьць плянамі праваабаронцаў арганізаваць міжнародную флятылію, караблі якой паспрабуюць прарваць устаноўленую Ізраілем марскую блякаду паласы Газы.

У лістах, якія Просар накіраваў у сераду генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну і сябрам Рады бясьпекі ААН, арганізацыя флятыліі названая правакацыяй, здатнай прывесьці да сур'ёзных наступстваў. У чэрвені да берагоў паласы Газы чакаецца прыбыцьцё як найменей дзевяці караблёў.

Летась падчас падобнай акцыі турэцкіх актывістаў дзевяць зь іх былі забітыя ізраільскімі спэцназаўцамі пры захопе судна.