Авіякатастрофа пад Петразаводзкам: 5 параненых даставяць у Маскву

Аварыя TU-134 ля Петразаводзку

Як паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Расеі, 5 з 8 параненых ахвяраў авіякатастрофы пад Петразаводзкам будуць дастаўленыя ў маскоўскія клінікі. Астатнія 3 чалавекі, сярод якіх 10-гадовы хлопчык, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, а таму застануцца ў мясцовым шпіталі.

Усяго на борце самалёта TU-134 авіякампаніі "Русэйр", які ляцеў з Масквы ў Петразаводзк і пацярпеў аварыю сёньня раніцай знаходзіліся 43 пасажыры і 9 прадстаўнікоў экіпажу. 44 чалавекі загінулі падчас жорсткай пасадкі, калі машына стукнулася аб шашу і загарэлася.

Сярод вэрсіяў катастрофы - чалавечы фактар, парушэньні ў працы наземных службаў, тэхнічная няспраўнасьць.