У Японіі зьбіраюцца запусьціць спыненыя АЭС

АЭС Фукусіма, красавік 2011

Японскі міністар эканомікі Банры Кайеда заявіў сёньня аб неабходнасьці больш хуткага аднаўленьня працы атамных рэактараў, якія былі спыненыя пасьля землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Зараз у Японіі працуюць толькі 17 з 54 рэактараў - астатнія 35 спыненыя для дадатковай праверкі альбо рамонту.

Запуск спыненых рэактараў можа быць зроблены толькі са згоды мясцовых уладаў. Кайеда выказаў гатоўнасьць езьдзіць па рэгіёнах і тлумачыць неабходнасьць аднаўленьня працы АЭС для больш хуткага аднаўленьня краіны.

Незадоўга да заявы міністра стала вядома, што на АЭС "Фукусіма-Дайічы" быў перапынены запушчаны напярэдадні працэс ачысткі радыёактыўнай вады -- у сувязі з рэзкім ростам ўзроўню радыяцыі ў ачышчальным абсталяваньні.