Парлямэнт Кіргізстану патрабуе экстрадыцыі Курманбека Бакіева

Курманбек Бакіеў

Парлямэнт Кіргізстану запатрабаваў ад генэральнай пракуратуры, Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бясьпекі і міністэрства ўнутраных спраў прыняць меры для затрыманьня экс-прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева і яго набліжаных.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове парлямэнта аб інфармацыі часовай дэпутацкай камісіі па выяўленьні і расьсьледаваньні абставінаў і ўмоваў, якія прывялі да трагічных падзей, якія адбыліся ў рэспубліцы ў красавіку-чэрвені 2010 года, перадае РИА Новости.

Як гаворыцца ў пастанове, сілавыя ведамствы павінны "прыняць вычарпальныя меры па вышуку, затрыманьні і экстрадыцыі ў рэспубліку былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, а таксама яго сыноў Марата і Максіма, былога прэм'ер-міністра Даніяра Ўсенава і іншых былых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Курманбек Бакіев пакінуў Кіргізстан і знайшоў прыстанішча ў Беларусі.

Дэкрэтам часовага ўрада ён быў абвінавачаны ў спробе ўзурпацыі ўлады і іншых цяжкіх злачынствах.