Хадаркоўскі ня пойдзе ў прэзыдэнты

Былы кіраўнік кампаніі “ЮКОС” Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што ня мае прэзыдэнцкіх амбіцыяў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

“Як у адказнага грамадзяніна і патрыёта Расеі ў мяне ёсьць патрэба ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці сваёй краіны. Але балятавацца ў прэзыдэнты я ніколі не зьбіраўся і не зьбіраюся”, – сказаў Хадаркоўскі у інтэрвію агенцтву Bloomberg.

Паводле Хадаркоўскага, імавернасьць таго, што наступным кіраўніком дзяржавы стане дзейны прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў або прэм’ер Уладзімер Пуцін, вышэйшая, чым абраньне на гэтую пасаду альтэрнатыўнага кандыдата.