Расея заклікала Іран да «большай канструктыўнасьці»

Сяргей Лаўроў

Расея заклікала Іран паводзіць сябе больш канструктыўна ў пытаньнях ядзернай энэргіі. Пра гэта заявіў расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў пасьля трохбаковай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі, Казахстану і Ірану Дзьмітрыя Мядзьведзева, Нурсултана Назарбаева і Махмуда Ахмадзінэжада.

«Мы паднялі з Ахмадзінэжадам пытаньне пра неабходнасьць больш канструктыўнага супрацоўніцтва з 5+1 і, што яшчэ важней, пра большую празрыстасьць у кантактах паміж Іранам і МАГАТЭ,» - сказаў Лаўроў.

Група 5+1 гэта пяць краінаў - сталых чальцоў Рады Бясьпекі ААН плюс Нямеччына.

Заходнія дзяржавы выказваюць занепакоенасьць, што ядзерная праграма Ірану можа быць скіраваная на выраб ядзернай зброі. Іран заяўляе пра выключна мірны характар праграмы.