Улады рыхтуюцца да надзвычайнага становішча?

Уладзімер Сямашка

Уступіла ў сілу пастанова Савету міністраў Беларусі N734 "Аб уліку асобаў, якія ўдзельнічалі ў забесьпячэньні рэжыму надзвычайнага становішча", паведамляе Інтэрфакс.

У пастанове паказана, што ўлік супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, КДБ, МНС, ВС і іншых структур, якія ўдзельнічаюць у забесьпячэньні рэжыму НС, ажыцьцяўляецца шляхам збору анкетных зьвестак службовымі асобамі камэндатур, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, начальнікамі розных структур, якія знаходзяцца на тэрыторыі, дзе ўведзена надзвычайнае становішча.

Службовыя асобы, якія зацьвярджаюць дакумэнты згодна з гэтай пастановай, нясуць пэрсанальную адказнасьць за дакладнасьць пададзенай імі інфармацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Пастанова падпісаная першым віцэ-прэм'ерам Уладзімерам Сямашкам.

Закон аб НС прыняты ў 2002 годзе.