Казахстан і Кітай падпісалі дэклярацыю стратэгічнага партнэрства

Ху Цьзіньтао і Нурсултан Назарбаеў у аэрапорце Астаны

Дэклярацыю аб разьвіцьці ўсебаковага стратэгічнага партнэрства падпісалі сёньня па выніках перамоваў у Астане прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і старшыня КНР Ху Цьзіньтао.

Сярод іншага прадугледжана супрацоўніцтва ў атамнай сфэры і будаўніцтва аўтамабільнай магістралі. Кіраўнікі дзяржаўных банкаў падпісалі пагадненьне аб абмене нацыянальнымі валютамі – юанем і тэнге – у аб'ёме мільярда даляраў.