Бахрэйн: пратэсты аднаўляюцца

Войскі краінаў Пэрсыдзкай затокі дапамагаюць бахрэйнскім уладам зьліквідаваць намётавы гарадок пратэстоўцаў у сталіцы краіны Манаме, 16 траўня, 2011

Больш за 10 тысяч дэманстрантаў пратэставалі сёньня ў сталіцы Бахрэйну Манаме. Гэта была першая масавая акцыя пасьля таго, як улады здушылі папярэднія выступы апазыцыі пры дапамозе войскаў Савудаўскай Арабіі.

Ваеннае становішча ў краіне было адмененае два тыдні таму.

Паведамляецца, што мітынг прайшоў мірна.

У часе сёлетніх пратэстаў шыітаў за пашырэньне сваіх правоў быў забіты 31 чалавек. Шыіты складаюць бальшыню насельніцтва Бахрэйну, якім кіруе суніцкая каралеўская дынастыя.