Індыйскі ёг апынуўся ў лякарні

Баба Рамдэў

У Індыі стан здароўя ёга, шпіталізаванага напярэдадні з прычыны “зьнясіленьня” ў выніку працяглай галадоўкі, “стабілізаваўся”. Паведамляецца, што 46-гадовы Баба Рамдэў знаходзіцца ў Дэлі ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі.

Тыдзень назад ёг распачаў галадоўку пратэсту супраць карупцыі. Ён патрабаваў, каб улады зрабілі неадкладныя антыкарупцыйныя захады, у прыватнасьці вярнулі сродкі з рахункаў у замежных банках.

Баба Рамдэў вядзе на тэлевізіі папулярную праграму. Яго акцыю шырока асьвятляюць арганізацыі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйныя сілы.