У Маскве забілі Буданава

Юры Буданаў

У Маскве забіты былы палкоўнік Юры Буданаў, які быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня за забойства чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай і вызвалены ўмоўна-датэрмінова на пачатку 2009 году. Буданаў быў застрэлены сёньня на Камсамольскім праспэкце. Выяўлены кінуты аўтамабіль, на якім уцяклі з месца здарэньня нападнікі.

Распачатая крымінальная справа.