КНР і Віетнам спрачаюцца

Кітай абвінавачвае Віетнам ў парушэньні яго мяжы ў раёне Паўднёвакітайскага мора. Прадстаўнікі Пэкіну заяўляюць, што кітайскі траўлер атрымаў пашкоджаньні з прычыны дзеяньняў віетнамскіх геолягавыведных суднаў. Кітай патрабуе, каб Ханой спыніў "агрэсіўныя дзеяньні" ў Паўднёвакітайскім моры.

Віетнам з свайго боку абвінавачвае Кітай у тым, што той сабатуе працу яго геолягавыведнай экспэдыцыі.

Тэрытарыяльная прыналежнасьць выспаў і скалаў у Паўднёвакітайскім моры аспрэчваюцца Віентнамам, Кітаем і іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі.