Францыя: сырыйскі амбасадар не падавала ў адстаўку

Кіраўніца сырыйскай дыпляматычнай місіі ў Парыжы Лямія Шакур зьняпраўдзіла паведамленьні аб сваёй адстаўцы. Дыплямат выступіла ў тэлеэфіры каналу France 24, на фоне партрэта прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Раней француская тэлевізія агучыла тэлефоннае інтэрвію, дзе Шакур кажа, што падала ў адстаўку на знак пратэсту супраць крывавага здушэньня антыўрадавых пратэстаў на сваёй радзіме.

Пазьней Шакур заявіла, што трансьляцыя названага інтэрвію была часткай кампаніі па дэзынфармаваньні, накіраванай супраць ураду Сырыі.