Расея разгледзіць закіды Грузіі ў датычнасьці да тэрактаў

Грыгорый Карасін

Расея вывучыць выстаўленыя Грузіяй абвінавачаньні ў датычнасьці Масквы да тэрактаў на грузінскай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў у аўторак намесьнік міністра замежных спраў Расеі Грыгорый Карасін. Паводле расейскага ўрадоўца, адпаведныя дакумэнты перадаў яму ў Жэневе сакратар рады нацыянальнай бясьпекі Грузіі Гіга Бакерыя – ў часе чарговага раўнду кансультацыяў у пытаньнях бясьпекі.

Бакерыя заявіў, выступаючы перад журналістамі, што расейска-грузінскаму дыялёгу будзе прычынены непапраўны ўрон, калі Расея не перастане падтрымліваць тэрарыстычныя вылазкі ў Грузіі.

Дагэтуль Масква адпэрчвала закіды ў датычнасьці да сэрыі выбухаў у Грузіі цягам апошніх месяцаў.