Малдова: назіральнікі хваляць выбары

Галасаваньне на выбарах у Малдове

Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў Малдове “ў значнай ступені” адпавядалі стандартам АБСЭ і Рады Эўропы – заявілі сёньня міжнародныя назіральнікі.

Разам з тым прадстаўнік бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека скрытыкаваў зьмену нормаў заканадаўства перад выбарамі, што прычынілася, у прыватнасьці, да блытаніны ў кампэтэнцыі розных органаў, адказных за рэгістрацыю выбарнікаў.

Паводле папярэдніх вынікаў праведзенага ў нядзелю галасаваньня, у большасьці раёнаў Малдовы перамагаюць кандыдаты ад праэўрапейскага альянсу. Канчатковыя вынікі выбараў плянуецца абвясьціць у аўторак.