Сустрэча зь вядомай праваабаронцай Людмілай Аляксеевай

Людміла Аляксеева на Маршы нязгодных.

Праваабарончая арганізацыя Беларускі хэльсынскі камітэт ладзіць сустрэчу з адной з заснавальніц праваабарончага руху ў СССР Людмілай Аляксеевай.

Адна з найвядомейшых расейскіх праваабаронцаў выступіць перад беларускай моладзьдзю на тэму «Праваабарончы рух: заснаваньне, сучаснасьць і будучыня». Сустрэча адбудзецца 7 чэрвеня а 17-й гадзіне ў памяшканьні БХК.