Нью-Ёрк: суд працягне разгляд справы экс-кіраўніка МВФ

Дамінік Строс-Кан

У Нью-Ёрку сёньня пройдзе судовае слуханьне па справе былога кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Дамініка Строс-Кана, якога вінавацяць у спробе згвалтаваньня.

Чакаецца, што Строс-Кан не прызнае сябе вінаватым. Абвінавачаньні заснаваныя на скарзе пакаёўкі нью-ёркскага гатэлю, дзе супыняўся фінансіст.

Пасьля выстаўленьня абвінавачаньняў ён падаў у адстаўку з пасады кіраўніка МВФ. Цяпер Дамінік Строс-Кан знаходзіцца ў Нью-Ёрку пад хатнім арыштам.