Македонія: яўка на выбарах – 54%

Галасаваньне на выбарах у Македоніі

У Македоніі ў нядзелю прайшлі парлямэнцкія выбары. Яўка выбарнікаў, згодна з папярэднімі зьвесткамі выбарчай камісіі, склала каля 54 працэнтаў.

Асноўнымі прэтэндэнтамі на дэпутацкія крэслы лічацца кіроўчая кааліцыя на чале з прэм’ер-міністрам Ніколам Груеўскім, у якую ўваходзяць 24 партыі, і Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі, ачольваны Бранкам Црвянкоўскім.

Паводле дзяржаўнай выбарчай камісіі, у ходзе галасаваньня не адзначаны сур’ёзныя парушэньні. За выбарамі ў Македоніі сачылі блізка трох з паловаю тысяч мясцовых і 330 міжнародных назіральнікаў.

Папярэднія вынікі галасаваньня, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў панядзелак.