Немцы назвалі прычыну заражэньняў

Бактэрыя E.coli

Міністэрства сельскай гаспадаркі паўночнанямецкага рэгіёну Ніжняя Саксонія заявіла, што прычынаю ўсплёску заражэньняў кішачнай бактэрыяй E.coli сталі, хутчэй за ўсё, парасткі бабовых расьлін, вырашчаныя ў мясцовых цяпліцах, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На цяперашні момант ад атручэньня бактэрыяй загінулі 22 чалавекі, больш за 2 тысячы людзей захварэлі.