Пажар на вайсковых складах ва Ўдмуртыі, які ўзьнік у ноч на пятніцу, цалкам пагашаны, адкрытага полымя няма, -- паведамілі ў МНС Расеі.
Паводле ведамства, сапёры завяршаюць абсьледаваньне мясцовасьці з мэтай выяўленьня неразарваных снарадаў. Пагрозы для найбольш пацярпелага пасёлка Пугачова няма, аднак жыхары пакуль не сьпяшаюцца вяртацца ў свае дамы.
Раней у нядзелю стала вядома, што колькасьць тых, хто зьвярнуўся па мэдычную дапамогу пасьля пажару і выбухаў снарадаў на арсэнале дасягнула 91, больш за 30 чалавек застаюцца ў бальніцах.