Ірак: 17 загінулых пры выбуху

У ірацкім горадзе Тыкрыт, на поўначы краіны, пры выбуху побач зь мячэтай загінулі прынамсі 17 чалавек, параненыя – звыш 50.

Тэракт здарыўся пасьля завяршэньня пятнічнай малітвы. Сярод пацярпелых – высокапастаўлены супрацоўнік службаў бясьпекі, дэпутат ірацкага парлямэнту і два прадстаўнікі рэгіянальнай рады правінцыі Салах-эд-Дзін.