Нямеччына разьвіталася з загінулымі вайскоўцамі

Міністар Т.дэ Мэзьер

У Гановэры, у адной зь лютэранскіх цэркваў, адбылася жалобная цырымонія ў памяць аб трох вайскоўцах бундэсвэру, якія загінулі ў канцы траўня ў Аўганістане ў выніку тэракту. Міністар абароны Нямеччыны Томас дэ Мэзьер заклікаў, нягледзячы на трагедыю, не саступаць ціску талібаў.

На разьвітаньне з загінулымі прыйшлі прыкладна 450 чалавек. Сярод прысутных былі сябры вайскоўцаў і іх сем'яў, а таксама калегі, прадстаўнікі царквы і ўраду, кіраўніцтва бундэсвэру.