На сталіцы Емэну рушаць тысячы ўзброеных апазыцыянэраў

Алі Абдала Салех

У Емэне у бок сталіцы краіны Саны рухаюцца тысячы ўзброеных прыхільнікаў Шэйха Садзіка аль-Ахмэда, правадыра племені, якое знаходзіцца ў апазыцыі да прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха. Сёньня ўначы ў паўночных раёнах Саны ў сутыкненьнях паміж урадавымі сіламі і прыхільнікамі аль-Аммэда загінулі ня менш як 15 чалавек.

Сёньня ж у горадзе Таіз на поўдні Емэну паліцыя распачала стральбу па дэманстрантах. Колькасьць загіблых у Таізе на гэтым тыдні перавысіла 40 чалавек – з моманту парушэньня перамір'я паміж прыхільнікамі аль-Ахмэда і войскамі прэзыдэнта.

Алі Абдала Салех, які знаходзіцца ва ўладзе амаль 33 гады, тройчы адмаўляўся прыняць плян па ўрэгуляваньні канфлікту, які прапаноўвала Рада супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі.