Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансаваньня з 14% да 16%

Нацыянальны банк Беларусі падвысіў ад 1 чэрвеня стаўку рэфінансаваньня на 2 адсоткавых пункта - з 14% да 16% гадавых.

Гэта зроблена “з улікам росту спажывецкіх цэнаў і высокіх інфляцыйных чаканьняў", цытуе Інтэрфакс заяву НБ.

Дадзенае падвышэньне стаўкі рэфінансаваньня – чацьвёртае ад пачатку года.


Табліца.
Як зьмянялася стаўка рэфінансаваньня
за 2011 год


Дата На колькі ўзрасла Якая стала
18 траўня + 1% 14%
20 красавіка + 1% 13%
16 сакавіка + 1,5% 12 %