У Таджыкістане здымуць Леніна

У Таджыкістане прыбяруць адну з самых вялікіх у Цэнтральнай Азіі статуй Леніна. Манумэнт разьмешчаны ў другім па велічыні горадзе Таджыкістану – Худжанд (былы Ленінабад). Статуя, якая разам з п'едэсталам мае вышыню 23 мэтры, будзе вывезена ў парк на краю гораду. Мэр Худжанда паведаміў, што гэты крок ёсьць часткай падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 20 гадавіны незалежнасьці Таджыкістану, якая будзе адзначацца ў верасьні.