Хадаркоўскі выйграў суд у Расеі

Эўрапейскі суд у правах чалавека сёньня пастанавіў, што пры арышце тагачаснага кіраўніка ЮКАСА Міхаіла Хадаркоўскага былі парушаныя ягоныя правы.


На думку суду, які разгледзеў скаргу Хадаркоўскага, парушэньні датычацца умоў і тэрмінаў яго ўтрыманьня пад вартай пасьля арышту, а таксама шэрагу працэдурных пытаньняў.

У той жа час Эўрапейскі суд як інстанцыя, якія выносіць выключна прававыя ацэнкі, адмовіўся прызнаць палітычны характар працэсаў у справе былых кіраўнікоў ЮКАСА.

Суд пастанавіў спагнаць з расейскіх уладаў на карысьць Хадаркоўскага 24 тысячы эўра ў якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды і судовых выдаткаў.