Іран не дазваляў самалёту Мэркель праляцець

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле паведаміў, што Бэрлін выклікаў іранскага амбасадара пасьля таго, як Іран зачыніў сваё паветраную прастору для аэрапляну нямецкага прэм'ер-міністра Ангелы Мэркель. Самалёт Мэркель ляцеў у Індыю і быў вымушаны кружыць над Турэччынай каля дзьвюх гадзінаў, пакуль Тэгеран не даваў правоў на пралёт над тэрыторыяй Ірану. Прадстаўнік Мэркель Штэфан Сэйбэрт заявіў: "Раней мы ніколі не сустракаліся ні з чым падобным".