Віталь Рымашэўскі падае апэляцыю

Віталь Рымашэўскі

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі падасьць 30 траўня ў Менскі гарадзкі суд апэляцыю на вынесены яму вырак.

20 траўня суд Фрунзенскага раёну Менска прысудзіў Віталя Рымашэўскага да двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. Вырак "несправядлівы і палітычна матываваны", адзначаецца ў прэс-рэлізе БХД.

“Пракурор назваў адзінай зьмякчаючай акалічнасьцю наяўнасьць непаўнагадовай дачкі на ўтрыманьні. Безумоўна, я рады штодня бачыць гэтую "акалічнасьць", быць разам са сваёй сям'ёй. Але для мяне ўмоўны тэрмін - гэта не свабода. Гэтыя ўмовы я адчуваў на сабе пасьля вызваленьня зь СІЗА КДБ. Беларускія дэмакратычныя палітыкі нават без умоўнага прысуду могуць у любы момант апынуцца за кратамі”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі, паведамляе сайт БХД.