Лідэр ПАР абмяркуе з Кадафі мірнае рашэньне канфлікту

М.Кадафі і Дж.Зума, красавік 2011

У Трыпалі чакаюць візыту паўднёваафрыканскага лідэра Джэйкоба Зумы, які сустрэнецца з Муамарам Кадафі і абмяркуе варыянты дыпляматычнага рашэньня канфлікту ў Лібіі.

У мінулым месяцы Зума ўжо наведваў Лібію з такой мэтай, аднак тады ён не змог паўплываць на сытуацыю.