Лібійская апазыцыя ня хоча ва ўладу

Лібійскія апазіцыянэры сьцвярджаюць, што ня маюць намер займаць высокія пасады ў органах улады

Лідэры пераходнай нацыянальнай рады, сфармаванай лібійскай апазыцыяй у Бэнгазі, ня маюць намер заставацца ля ўлады пасьля сыходу з пасады лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Паводле словаў кіраўніка Рады Мустафы Абдэль Джаліля, яго паплечнікі прынялі рашэньне, якое забараняе членам Рады займаць высокія пасады ў будучых новых органах улады Лібіі.