Лёндан: Кадафі не схавацца ад народу

Бамбардаваньне Трыпалі

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі пацьвердзіла, што авіяцыя НАТО нанесла ўдары па рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі ў Трыпалі, паведамляе Бі-бі-сі.

Бамбардаваны быў раён Баб аль-Азізія, дзе месьцяцца вайсковая база, казармы і рэзыдэнцыя Кадафі.

"Дзесяцігодзьдзямі палкоўнік Кадафі хаваўся ад лібійскага народу за сьценамі рэзыдэнцыі, наводзячы на грамадзян жах і здушаючы апазыцыю", – заявіў з гэтай нагоды прадстаўнік брытанскіх узброеных сіл генэрал-маёр Джон Лорымэр.

Ён дадаў, што начны авіяўдар – яшчэ адзін сыгнал Муамару Кадафі, што "яму больш не схавацца ад свайго народу за высокімі сьценамі".