Расея адновіць экспарт зерня

З 1 ліпеня Расея здымае забарону на экспарт зерневых. Пра гэта ў суботу заявіў прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін. Паведамляецца, што такое рашэньне прынятае пасьля таго, як сытуацыя на ўнутраным рынку стабілізавалася.

Забарона на экспарт зерня была ўведзеная расейскім урадам у жніўні летась. Падставай для гэтага стала засуха лета 2010 году.