Сырыйская апазыцыя просіць падтрымкі ў войска

Syria -- An image grab taken from a video posted on YouTube on May 20, 2011 shows Syrian soldiers running after anti-regime protesters during a demonstration in Hama, north of Damascus

У Сырыі прадстаўнікі апазыцыі зьвярнуліся да вайсковых падразьдзяленьняў краіны з заклікам далучыцца да акцыі пратэсту, заплянаванай на сёньня.

Апазыцыя патрабуе неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта краіны Башара Асада.

Паводле яе зьвестак, некаторыя з вайскоўцаў, што загінулі ў часе забурэньняў у краіне, былі забітыя прадстаўнікамі спэцслужбаў за адмову страляць у мірных жыхароў.