Трыпалі: чацьвертая ноч авіяўдараў

Выбухі ў Трыпалі

Авіяцыя НАТО ў ноч на пятніцу зноў нанесла ўдары па Трыпалі. Згодна з паведамленьнямі, у лібійскай сталіцы былі чуваць прынамсі пяць моцных выбухаў. Удары чарговы раз наносіліся па рэзыдэнцыі лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі.

У чацьвер улады Лібіі зноў заклікалі да замірэньня і ўпершыню заявілі пра гатовасьць да перамоваў з паўстанцамі. Злучаныя Штаты, аднак, схарактарызавалі гэтыя прапановы як “несур’ёзныя”.

Лібійская тэма абмяркоўвалася напярэдадні на саміце “вялікай васьмёркі” ў Францыі. Прэзыдэнт гэтай краіны Нікаля Сарказі, у прыватнасьці, заявіў, што галоўная перашкода на шляху да міру ў Лібіі будзе зьнятая, калі Кадафі адмовіцца ад улады.