Палестынцы гатовы дамагацца падтрымкі ААН

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас

Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі зноў заявіла, што калі мірныя перамовы зь Ізраілем не адновяцца, яно будзе дамагацца падтрымкі ААН у стварэньні сувэрэннай палестынскай дзяржавы. Заява кіраўніка аўтаноміі Махмуда Абаса прагучала ў адказ на ўчорашні выступ у Кангрэсе ЗША прэм'ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньяху, які паўтарыў, што ўмовы аднаўленьня мірнага працэсу тыя ж – прызнаньне ХАМАСам дзяржавы Ізраіль і адмова палестынцаў ад гвалту.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў сёньняшнім выступе ў Лёндане назваў пазыцыю Махмуда Абаса памылковай і падкрэсьліў ключавое значэньне ізраільска-палестынскіх перамоваў.