Хадаркоўскі не знайшоў правасудзьдзя ў Масгарсудзе

Пікет ля будынка Масгарсуда, 17 траўня 2011

24 траўня Масгарсуд прызнаў законным і абгрунтаваным прысуд Хамоўніцкага суду, адмовіўшы Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву і іх абароне ў задавальненні касацыйнай скаргі. Разам з тым, суд некалькі зьмякчыў прысуд Хадаркоўскаму і Лебедзеву -- на адзін год -- да 13 гадоў пазбаўленьня волі кожнаму.

Нягледзячы на тое, што паседжаньне касацыйнай калегіі, якая разглядае скаргі Міхаіла Хадаркоўскага, Платона Лебедзева і іх адвакатаў, трансьлявалася ў інтэрнэце, ахвотных асабіста паназіраць за слуханьнямі ў Маскоўскім гарадзкім судзе сабралася даволі шмат. Некалькі дзясяткаў журналістаў і ня меншая колькасьць тых, хто спачувае былым саўладальнікам ЮКАСа. Трансьляцыя пасяджэньня вялася і ў холе перад заляй судовых пасяджэньняў. Міхаіл Хадаркоўскі першым абгрунтоўваў довады скаргі на прысуд Хамоўніцкага суду Масквы.

Цалкам гэты артыкул можна чытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.