Фаварыт на пасаду дырэктара МВФ мае выставіць сваю кандыдатуру

Міністарка фінансаў Францыі Крысьцін Лягард

Міністарка фінансаў Францыі Крысьцін Лягард мае абвясьціць сёньня сваю кандыдатуру на пасаду дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Прадстаўніца Францыі, якую падтрымлівае і Нямеччына, лічыцца фаварыткай у працэсе намінацыі.

Папярэдні кіраўнік МВФ Дамінік Строс-Кан падаў у адстаўку ў сувязі з выстаўленым яму абвінавачаньнем у спробе згвалтаваньня.