Авіяцыя НАТО нанесла 20 ўдараў па Трыпалі.


Пра гэта заявіў прадстаўнік лібійскага ўраду Муса Ібрагім. Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі з незалежных крыніцаў пакуль не паступала.

У заяве НАТО гаворыцца, што мэтай сёньняшніх удараў быў гараж, які знаходзіцца каля рэзыдэнцыі лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Транспарт, які там знаходзіўся, выкарыстоўваўся для паставак у войск, якія дзейнічаюць супраць грамадзянскага насельніцтва Лібіі. Паводле відавочцаў, гэта было найбуйнейшае бамбаваньне з пачатку апэрацыі міжнародных сілаў два месяцы таму.