Абама скараціў візыт у Ірляндыю з-за вулькана

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пакідае Ірляндыю раней, чым было заплянавана, паведамляе Белы дом.

Гэта зьвязана з асьцярогамі адносна хмары вульканічнага попелу, які рухаецца да Брытанскіх астравоў з боку Ісьляндыі.

Раней у панядзелак, прамаўляючы пад адкрытым небам перад тысячамі жыхароў Дубліну, Абама заявіў аб "непарушнасьці" ірляндзка-амэрыканскіх дачыненьняў.

Сёньня прэзыдэнт ЗША адбывае зь візытам у Лёндан.